Да Міжнароднага дня сям’і ў філіяле “Жукоўшчынская СБ – цэнтр духоўна–мастацкай спадчыны” прайшоў дзень сямейнага чытання “Мы разам: сям’я, кніга, бібліятэка”. Чытачы прыходзілі ў бібліятэку сем’ямі. Пагутарылі аб  стаўленні да чытання і кнігі, якое існуе ў бацькоў: чытаюць бацькі — чытае дзіця. Вельмі важна зрабіць гэта звычкай для дзіцяці, бо выхаваўчае ўздзеянне кнігі на развіццё асобы бясспрэчнае. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Сям’ю з’яднае мудрасць кніг” на якой прадстаўлены кнігі пра ролю сям’і, пабудову сямейных адносін, выхавання дзяцей, фарміравання здаровага ладу жыцця ў сям’і.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.