18 студзеня было цёпла і ўтульна, бо ў чытальнай зале прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, якое дзейнічае пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” для людзей з фізічна абмежаванымі магчымасцямі наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Дзятлаўскага раёна. У сяброўскай кампаніі госці даведаліся шмат новых і цікавых фактаў пра гарбату, пазнаёміліся з чайнымі традыцыямі розных краін, разгадвалі загадкі і рэбусы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.