Да Сусветнага дня здароўя ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы- клубе прайшла гадзіна здароўя «Мы – за здаровае пакаленне краіны». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 3-9 класаў ДУА «Раготнаўскі дзіцячы сад–базавая школа». Удзельнікі разам з бібліятэкарам паспрабавалі вывесці «формулу здароўя», уявілі сябе караблікамі ў бязмежным прасторы акіяна жыцця, прааналізавалі ўсе фактары, якія ўплываюць на наша «плаванне», і як не дапусціць караблекрушэння ў жыцці чалавека. Кожны для сябе зрабіў выснову, што такое здароўе і як не растраціць сябе ў палоне шкодных звычак, пазнаёміліся з асноўнымі правіламі здаровага ладу жыцця. Напрыканцы праглядзелі павучальны відэафільм аб шкодных звычках.