Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам 28 лютага ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі «Мы за здаровы лад жыцця? А ты?». Гэта мерапрыемства было падрыхтавана і праведзена для школьнікаў сярэдняга ўзросту. У пачатку сустрэчы бібліятэкар Лаура Кунюціце і бібліёграф Марына Крупіца паведамілі, што мы крочым па  дарозе пад назвай жыццё. У кожнага свае радасці, смутак, свае захапленні, клопаты, мары. На жаль у нашым жыцці ёсць месца і для рызыкі. Хадзіць па краю прорвы любяць многія, спрабуюць наркотыкі, не ўтрымаўшыся перад спакусай, а вынік заўсёды сумны. На мерапрыемства былі запрошаны  нарколаг УЗ «Дзятлаўская раённая цэнтральная бальніца» Отчык Барыс Аляксандравіч і валеолаг ДУ «Дзятлаўскі райЦГЭ» Юрэня Наталля Іванаўна. На працягу сустрэчы гаворка ішла пра наркотыкі, іх віды, наступствы ўжывання, метадах ўцягнення ва ўжыванне наркатычных рэчываў, ўзаемасувязі наркаманіі і злачыннасці. Для падлеткаў падрыхтавалі агляд літаратуры «Беда зовётся наркоманией», гульні «Правда или ложь», «Пригласи друга».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.