31 сакавіка лялечны тэатр “ЧытайКА” аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасіў наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава”, дырэктар лагера Раеўская Марыя Аляксандраўна на лялечны спектакль  “Мядзведзь і ліса”. Дзеля таго, каб папасці ў госці да казкі патрэбна было разгадаць загадкі пра казачных герояў, і вельмі прыемна, што дзеці адказалі на ўсе пытанні. Пасля спектакля адбыўся прагляд казак бібліятэчнага тэлеканала “У гасцях у казкі”-“Церамок” і “Заяц-хваста”. Дзеці гулялі ў гульню “Рэпка” разам з лялькамі лялечнага тэатра “ЧытайКА”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.