Кожнае лета Войневіцкая сельская бібліятэка — клуб імкнецца зрабіць для сваіх чытачоў незвычайным, незабыўным. Конкурсы, гульні, прыгоды, вандроўкі і падарункі дазволяць зрабіць вольны час дзяцей не толькі цікавым, але і карысным. Для бібліятэкі лета становіцца яшчэ адной магчымасцю прыцягнення дзяцей і падлеткаў да чытання.
12 ліпеня бібліятэкар арганізавала бібліятэчны бульвар “На дасугу летнім днём”, які размясціўся на зялёнай палянцы. У рамках раённай акцыі “Бібліятэка Open air” прайшоў літаратурны мікс “Чытаем і гуляем”. Дзеці складвалі пазлы, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з кніжнай паліцай “Летні калейдаскоп”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі салодкія падарункі.