На самой назве свята адбіўся рэвалюцыйны разлом 1917 года: Вялікі Кастрычнік адзначалі ў лістападзе. Краіна далучылася да грыгарыянскага календара як раз у выніку гэтых падзей такое свята, вядома, патрабаваў гімнаў, маршаў і паэм. Зрэшты, “дзяржаўны заказ” і не патрабаваўся. Паэты і так ішлі ў рэвалюцыю, захапляліся ёю і па ўласным пачыну стараліся ператварыць ўзяцце Зімовага ў эфектны эпас. Паэтам удалося паказаць падзеі Петраградскай Кастрычніцкай ночы значна больш маштабна і гераічна, чым гэта было ў рэальнасці.
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для малодшых карыстальнікаў біблітэкі паэтычнае скрыжаванне “На гістарычным рубяжы”. Каля тэматычнай выставы “Старонкі Кастрычніцкай рэвалюцыі” дзеці чыталі вершы аб Кастрычніцкай рэвалюцыіСяргея Ясеніна “Успамін|, Мікалая Асеева “Гэта рэвалюцыя”, Валерый Брусаў “Да рускай рэвалюцыі” і іншых паэтаў.