Гадзіна роднай мовы «На мове, сэрцу зразумелай» адбылася ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі 21 лютага і была прыстасавана да Дня роднай мовы. Удзельнікі мерапрыемства-вучні 7 класа Наваельнянскай СШ. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю   і непаўторнасцю, другія-мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца беларуская мова. Менавіта аб роднай мове вялася размова на  мерапрыемстве. Дзеці прачыталі ўголас вершы Ю. Свіркі «У нас сваіх хапае слоў», Н. Гілевіча «Як ты дорага мне, мая родная мова», М. Танка «Родная мова», П. Броўкі «Калі ласка!», паадгадвалі беларускія загадкі-жарты і паслухалі 10 запаведзяў аб мове Віктара Шведа.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.