Напярэдадні Новага года ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла гульнёвая праграма “На парозе Новы год”. Бібліятэкар расказала пра знакаміты “Жывёльны цыкл”. Наведвальнікі школьнага лагера “Здаравячок” гулялі ў гульні “Даскажы слова”, “Знакі Задыяка”, “Дзве лепш, чым адна”, “Снежныя фігуры”. На свята завітаў Дзед Мароз. Ён павіншаваў дзяцей з надыходзячым Новым годам. Дзеці расказвалі вершы, разгадваючы зімовыя загадкі, упрыгожылі ёлку, удзельнічалі ў конкурсах “Мандарынавая эстафета”, “Без чаго не бывае Новага года?”. Весела і з карысцю прайшоў час, кожны атрымаў салодкі пачастунак.