У філіяле“Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” 15 чэрвеня адбылося адкрыццё летняй дзіцячай пляцоўкі пад аткрытым небам “З кнігай на лаўцы”. Гэты дзень быў прымеркаваны 225- годдзю з дня нараджэння А.Пушкіна. Дзецям была прапанавана казачная вандроўка ў кніжнае царства пісьменніка “На солнечной поляне Лукоморья”. Прысутныя з цікавасцю здзейснілі падарожжа па кніжнай выставе з новымі кнігамі для летняга чытання, зачытвалі казкі, вершы, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, былі прапанаваны размалёўкі і розныя рэбусы і крыжаванкі. Напрыканцы мерапрыемства рабяты наведалі бібліятэку і жадаючыя запісаліся ў чытачы і ўзялі кнігі дадому пачытаць.