14 лютага  ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” адбыўся прэс-агляд “На волне современности”. Бібліятэкар расказала аб перыядычных выданнях рознай тэматыкі, якія атрымлівае бібліятэка. Звярнула ўвагу прысутных на тое, што з газет і часопісаў можна даведацца шмат цікавай інфармацыі, запазычыць ідэі для заняткаў і далейшых планаў. Была закранута тэма вялікіх выклікаў, геапалітычных канфліктаў, якія сталі перад чалавецтвам на сучасным этапе. Мерапрыемства атрымалася насычаным і змястоўным.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.