22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. З мэтай выхавання патрыятызму ў падрастаючага пакалення аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў паэтычны нон-стоп “Набат войны стучится в наши сердца” у рамках інтэрактыўнай пляцоўкі “Летняя книжная Вселенная детства”. На мерапрыемства завіталі наведвальнікі летніка “Вектар” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. У пачатку дзеці пазнаёміліся з тым, як пачалася вайна, абаронцамі Брэсцкай крэпасці. Адбыліся прагляды відэаролікаў “Объявление войны”, “Начало ВОВ” “Брэсцкая крэпасць”. Гучалі вершы патрыятычнай тэматыкі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых, і тых, хто прынёс нам Перамогу. Другая частка мерапрыемства адбылася ў бібліятэчным двары. Старшыня таварыства Чырвонага Крыжа Касцюк Галіна Эдвардаўна паказала дзецям майстар-клас па аказанню першай дапамогі. На пляцоўцы быў толькі пазітыўны настрой, дзеці актыўна вучыліся аказваць першую дапамогу. У астатні час адбыліся конкурсы, гульні, жадаючыя чыталі вершы і кнігі аб часе, абпаленым вайной.