З мэтай прафарыентацыі для навучэнцаў 8 класа ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшоў кліп-агляд “Найди призванье по душе”. Да мерапрыемства падрыхтавана выстава “Выбіраю будучыню”. Твая будучыня залежыць ад тваёй прафесіі. Як не памыліцца ў выбары прафесіі? Як выбраць паміж “хачу”і “магу”? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі навучэнцы. Бібліятэкар расказала пра тое, як правільна выбраць прафесію, пагулялі ў гульню “Рука судьбы”, адказалі на пытанні віктарыны “В мире профессий”, паглядзелі відэа “Прафесіі будучага”, “Все профессии важны”, кліп-агляд “Редкие и экзотические”. І, вядома ж, расказ пра прафесію бібліятэкара, дзе яе можна набыць, пазнаёмілі з новымі правіламі паступлення. Напрыканцы сустрэчы дзецям было прапанавана прайсці тэст і даведацца пра свой прафесійны кірунак. Выбіраць будучыню трэба сёння, каб не памыліцца заўтра і быць добрымі спецыялістамі.