“Сябар — гэта той, хто ведае цябе такім,
які ты ёсць, разумее, дзе ты быў, прымае
тое, чым ты стаў, і пры гэтым мякка
дазваляе табе расці”
Уільям Шэкспір
Працягваецца Тыдзень дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. 25 сакавіка з мэтай пашырыць веды аб узаемаадносінах людзей, аб сяброўстве, паказаць важнасць сапраўдных сяброў у жыцці чалавека аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень сяброўства. У бібліятэку завіталі вучні пачатковых класаў ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава” з бібліятэкарам Мядзведзевай Ірынай Мар’янаўнай. Для дзяцей ладзілася інтэрактыўная гульня “Нам без дружбы не прожить, дружбой надо дорожить”. Падчас конкурсаў і гульняў дзеці выявілі якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны сябар. Напрыканцы ўдзельнікі “пасадзілі” Дрэва сяброўства, якое ўпрыгожылі рознакаляровымі далонькамі, на якіх напісалі якасці сябра. За час мерапрыемства дзеці сталі сапраўднымі сябрамі і зразумелі ісціну: хочаш мець сябра, будзь ім, папрацуй душою для людзей, якія побач з табою.