У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло свята кнігі  «Нам кніга свята падарыла». Гэта свята прысвячалася кнізе, бо менавіта кніга суправаджае чалавека ўсё жыццё, па кнігах ён вучыцца, з кнігай адпачывае ў вольную хвіліну. З кожнай перагорнутай старонкай мы становімся больш разумнымі, чулымі, разважлівымі. Дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе «Мы героі казак – адгадай без падказак», гульні «Розум парамагае сілу», адказалі на пытанні віктарыны «Золата здабываюць з зямлі, а веды – з кнігі».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.