Традыцыйна ў канцы сакавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Адкрыццё Тыдня адбылося 25 сакавіка. У бібліятэку завіталі вучні 2б класа СШ №3 г. Дзятлава.  Для дзяцей ладзілі тэатралізаванае свята пад назвай “Нам кніга свята падарыла”. На мерапрыемства да дзяцей завіталі героі казкі А.Талстога “Золотой ключик или приключения Буратино” ліса Аліса і кот Базіліо. Разам з вядучай і казачнымі персанажамі дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па дзіцячых кнігах, гулялі ў вясёлыя гульні, адказвалі на пытанні віктарыны. Для юных карыстальнікаў бібліятэкі працавала выстава-мазаіка “Ты представь себе на миг, как бы жили мы без книг”. Напрыканцы мерапрыемства ліса Аліса і кот Базіліо частавалі дзяцей салодкімі пачастункамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.