29 сакавіка наведвальнікі школьнага лагера “Здаравячок” былі запрошаны ў філіял “Казлоўшчынская ГПБц” на ўрок мужнасці “Нам памяці звоняць званы”, прысвечаны 80-годдзю Хатынскай трагедыі. Рабяты даведаліся пра трагічныя падзеі, якія адбыліся на беларускай зямлі ў час Вялікай Айчыннай вайны 22 сакавіка 1943 года. Аповяд бібліятэкара аб Хатынскай трагеды і суправаджаўся паказам відэароліка“Прогулка по мемориальному комплексу”, “Хатынь”. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Гэта быў час, які нельга забыць”, на якой была прадстаўлена літаратура пра лёс “вогненных вёсак”. Напрыканцы мерапрыемства школьнікам былі рэкамендаваны кнігі пра хатынскую трагедыю.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.