14 жніўня Дзятлаўская раённая бібліятэка сумесна з раённым Цэнтрам культуры і народнай творчасці з юбілейнай нагоды павіталі равеснікаў Гродзеншчыны, якія нарадзіліся ў год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэння Гродзенскай вобласці. Для юбіляраў падрыхтавалі канцэртную праграму, адрасавалі ім шчырыя словы віншавання старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, ад моладзі Дзятлаўшчыны прысутных павіншавала Першы сакратар райкама ГА БРСМ Кацярына Хілімончык. На памяць аб мерапрыемстве кожны юбіляр атрымаў памятныя падарункі і юбілейны медаль “75 — юбілей”. Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай “Погляд праз гады. Гродзенская вобласць.”, арганізаванай Дзятлаўскай раённай бібліятэкай, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і зрабіць сумеснае фота на памяць.