Для наведвальнікаў аздараўленчага лагера з кругласутачным прабываннем “Защитник” быў праведзены ўрок дабрыні “Нам жизнь дана на добрые дела”. Рабяты ўспомнілі аб станоўчых якасцях чалавечага характару, паглядзелі відэа “Прытча пра дабро”, распавялі пра тое, якія добрыя справы і ўчынкі яны здзяйснялі. Для замацавання атрыманай інфармацыі трэба было выканаць некалькі заданняў: злучыць пачатак і заканчэнне прыказак, падабраць сінонімы і антонімы да слова “дабрыня” і “міласэрнасць”.