Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі прыняла ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна. 2 ліпеня прайшла акцыя “Возложение цветов к памятнику погибшим”. А 3 ліпеня бібліятэкары ладзілі пляцоўку на тэрыторыі бібліятэкі. Для наведвальнікаў была прадстаўлена выстава-памяць “Нам жыць і помніць” з раздзеламі “Дзятлаўшчыну мілую вітаю”, на якім прадстаўлены матэрыялы аб раёне і пра наш пасёлак Казлоўшчына — “Тут карані, адсюль вытокі”. На інфармацыйнай хвіліне “Героі зямлі беларускай” жыхарка пасёлка Макулік Таццяна Міхайлаўна расказала пра сваіх бацькоў – ветэрана вайны Міхаіла Георгіевіча і Аляксандру Аляксееўну, якая за самаатданую працу на будаўніцтве абарончых аб’ектаў у гады вайны ўзнагароджана медалямі “За трудовое отличие” и “За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.”. На працягу дня дзейнічала фотазона, для дзяцей праводзілася гульнёвая праграма, настольныя гульні.