Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка — клуб” прайшоў шок — урок “Наркаманія — шлях у бездань”. Бібліятэкар распавяла падлеткам, што наркаманія — страшная хвароба, а не вясёлае баўленне часу, што такое наркотыкі і як яны ўплываюць на здароўе чалавека, пра механізм узнікнення наркатычнай залежнасці (першыя яе прыкметы), партрэт наркамана, фарміраванне навыкаў адмаўлення ад наркотыкаў, а таксама якую чалавек нясе крымінальную адказнасць за ўжыванне наркотыкаў.