1 сакавіка — Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. У рамках раённага прафілактычнага праекта “Дзятлава — здаровы горадˮ аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень інфармацыі “Наркотики: знание против миражей”. Была падрыхтавана прафілактычная выстава-пратэст “Останови зло!”. У рамках Дня прайшоў шок-урок “Не повторяй чужих ошибок!” з вучнямі 11 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”, класны кіраўнік Шумская Марына Мікалаеўна. На мерапрыемства была запрошана валеолаг-метадыст па аздараўленчай рабоце ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Юрэня Наталля Іванаўна. Размова вялася аб тым, як падлеткі становяцца наркаманамі, аб відах наркотыкаў, крымінальнай адказнасці за захоўванне і збыт. Удзельнікі даведаліся аб статыстыцы, якая склалася ў Рэспубліцы Беларусь на цяперашні час.