1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. Да гэтай даты ў фае філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” арганізавана кніжная інфармацыйная выстава “Імя бяды — наркотык”. Тут прадстаўлены кнігі і брашуры, прысвечаныя праблеме наркаманіі, прафілактыцы і барацьбе з гэтай страшнай хваробай.
Для вучняў 9 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” была праведзена гадзіна перасцярогі  “Наркотыкі і здароўе”. Бібліятэкар расказала пра наркотыкі і які ўплыў яны аказваюць на здароўе людзей. У сучасным грамадстве мала хто не ведае пра шкоду наркотыкаў, але ўсё ж гэтыя рэчывы па-ранейшаму прыцягваюць людзей. Прыйшлі да высновы, што чалавек разумны і здольны адрозніць ісціну ад хлусні, і зберагчы сябе ад шкоды наркотыкаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.