12 мая філіял “Казлоўшчынская ГПБц” для вучняў 4 класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” арганізаваў відэапрагляд “Наш герб і сцяг – гэта сімвалы свабоды”, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Мэта мерапрыемства -раскрыць значэнне дзяржаўнай сімволікі, якая адлюстроўвае гісторыю беларускага народа. Падчас размовы бібліятэкар расказала пра сімвалы нашай краіны, гісторыю беларускага герба, сцяга і гімна. Навучэнцы ўзгадалі, што адлюстроўвае кожны элемент і колер дзяржаўнай сімволікі. Пайгралі ў перакладчыкаў, гульню “Так або не”, склалі прыказкі пра Радзіму, адказалі на пытанні віктарыны. Напрыканцы мерапрыемства была зроблена выснова: паважаць і ведаць сімвалы дзяржавы — значыць паважаць і ведаць сваю краіну, свой народ, сваю гісторыю і традыцыі!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.