2022 аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Вялікае выхаваўчае значэнне ў патрыятычным выхаванні даюць веды краязнаўчага матэрыялу, як мачымасць выхавання грамадзяніна на гісторыі свайго горада. У гэтым годзе аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі распачынае краязнаўчы праект «Малая Радзіма ў падзеях і тварах». У рамках праекта «Малая Радзіма ў падзеях і тварах» да Году гістарычнай памяці 18 студзеня ладзіўся краязнаўчы росшук «Наш гонар — знакамітыя землякі». Да ўвагі наведвальнікаў і карыстальнікаў бібліятэкі быў прапанаваны матэрыял аб адным з уладароў Дзятлава знакамітым дзяржаўным дзеячы ВКЛ, паэце, гісторыку Радзівіле Ульдарыку Крыштафу — да 310-годдзя з дня нараджэння.