Прырода жыве вакол нас –радуе яркімі фарбамі, дорыць нам свае багацці, у тым ліку, і ў выглядзе садавіны, агародніны і ягад. Для таго, каб дзеці даведаліся, на якім дрэве растуць булкі, з якой хмаркі ідзе маркоўны дожджык у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 20 жніўня праведзена конкурсна-гульнёвая праграма «Наш вясёлы агарод» для лагера СШ №1 “Улыбка”. Разам з Вядучым і Хвастуном дзеці ахвотна адгадвалі садова-агародныя загадкі, а таксама пагулялі ў гульню “Кто быстрей”, “Какой овощ лежит в мешке?”, “Верно — не верно”, “Попробуй, угадай!” і г.д.. Цікавую інфармацыю аб карысці агародніны і садавіны дзеці змаглі знайсці ў падабранай на гэтую тэму літаратуры. Час праляцеў хутка, удзельнікі атрымалі зарад добрага настрою і памяткі аб здаровым ладзе жыцця.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.