Есть немало праздников прекрасных,
Каждый наступает в свой черёд.
Но на свете самый добрый праздник,
самый лучший праздник — Новый год!
Новы год – самае доўга чаканае свята для дзяцей і дарослых. Напярэдадні святкавання Новага года ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы пачала працаваць інтэрактыўная кніжная выстава “Наш вясёлы Новы год” з элементамі гульні. Наведвальнікі бібліятэкі змогуць азнаёміцца з цікавымі кнігамі аб святкаванні Новага года, адгадаць загадкі,прачытаць любімыя казкі, атрымаць віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.