24 чэрвеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень інфармацыі “Наша інфармацыя — ваша небяспека” да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. З наведвальнікамі аздараўленчага лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” прайшла гадзіна інфармацыі пад такой жа назвай. На мерапрыемстве прысутнічалі валеолаг метадыст па аздараўленчай рабоце ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Юрэня Наталля Іванаўна і ўрач-практыкант Старук Вікторыя Аляксандраўна. Размова вялася аб тым, як падросткі становяцца наркаманамі, якія бываюць наркотыкі, аб крымінальнай адказнасці за захоўванне і збыт наркотыкаў. Напрыканцы з удзельнікамі мерапрыемства прайшоў дыспут, пад час якога кожны мог выказаць сваю думку. Да ўвагі наведвальнікаў бібліятэкі і ўдзельнікаў мерапрыемства была прапанована выстава “СТОП — наркотыкі”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.