У рамках бібліятэчнага праекта “Дзеці чытаюць дзецям” для выхаванцаў ДУА “Казлоўшчынскі яслі-сад” ладзілася мультландыя “Нашы любімыя казкі”. Бібліятэкар запрасіла дзяцей у чароўную краіну казак, дзе яны паўдзельнічалі ў конкурсах “Я пачну, а вы прадаўжайце”, “Адгадай героя мультфільма”, “Музычны”, “ Адгадай героя па сілуэце”, “ Хто гэта?”, “Знатакі  мультфільмаў” і іншыя. За правільныя адказы рабяты атрымлівалі карткі з малюнкамі, а напрыканцы павінны былі апрануць казачнага героя. Аня Мазоль прачытала ім казку “Ліса і Журавель”, паглядзелі мультфільм “Папялушка”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава- прапанова “Раім пачытаць”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.