Мясцовая мастачка Надзея Лукашык з вёскі Погіры напярэдадні навагодніх свят падаравала Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы-клуб карціну, на якой намалявала знакамітую жукоўшчынскую крынічку. Гэта цудоўны падарунак для бібліятэкі і яе чытачоў. Карціна зойме дастойнае месца ў краязнаўчым пакоі бібліятэкі. Надзея Іванаўна даўно супрацоўнічае з мясцовай бібліятэкай. Тут афармляліся выставы яе работ “Таленты роднага краю”(2017г.), “Майстэрства рук і сэрца” (2020г.), на якіх было прадстаўлена звыш сарака карцін мясцовай мастачкі. Выстава яе работ арганізавана ў будынку КСУП “Жукоўшчына”. Свае карціны яна дарыць сваім блізкім, родным, аднавяскоўцам.
Ад сябе асабіста і ад імя сваіх чытачоў хачу падзякаваць Надзею Іванаўну за падарунак. Пажадаць ёй моцнага здароўя, натхнення, поспехаў ва ўсіх яе пачынаннях. Няхай Новы год прынясе ёй усё добрае, светлае.
