Філіял “Жукоўшчынская сельская бібліятэка- клуб“ прыняла ўдзел у адкрыцці навагодняй ёлкі і Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці“ ў аг. Жукоўшчына. На мерапрыемства сабраліся працаўнікі КСУП “Жукоўшчына“, сельвыканкама, настаўнікі і вучні Жукоўшчынская базавай школы. Іх віталі Дзед Мароз і Снягурачка, сімвал 2023 года Кролік, Мядзведзь і другія казачныя персанажы. Гучалі вершы і песні, дзеці адказвалі на загадкі Дзеда Мароза, гулялі ў гульні,  вадзілі вакол ёлкі харавод. Зазіхацела агнямі навагодняя ёлачка і няхай разам з агенчыкамі заззяе радасць у сэрцах жыхароў жукоўшчынскага краю.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.