26 снежня ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы – клуб прайшла святочная гульнёвая праграма “Навагоднія цуды”. На свята да дзяцей завіталі: Баба Яга, Кікімара, Бураціна, Вадзяны. Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні. расказвалі вершы. Кожны ўдзельнік атрымаў падарунак ад Дзеда Мароза і Снягуркі.