Супрацоўнікі раённай бібліятэкі падчас зімовых канікулаў падрыхтавалі для чытачоў квэст-гульню «Навагодняя казка». Дзеці падзяліліся на дзве каманды: Снегавічкі і Ёлачныя цацкі. Усе актыўна прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах: «Складзі снегавіка з частак», «Выкладзі назву казкі з літар», знайшлі «Цені сняжынак», паказалі фішкамі «Знайдзі правільны адказ», прайшлі заданне капітанаў «Зашнуруй сняжынкі». Праводячы канікулы ў бібліятэцы, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі станоўчыя эмоцыі, пазнаёміліся з цікавымі кніжкамі пра Новы год і Каляды на навагодняй выставе «Дзень добры, навагодняе свята!».