3 студзеня ў філіял “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” завіталі выхаванцы аздараўленчага лагера “Лясная казка”. Для іх ладзілася экскурсія “Навагодняя сустрэча з кнігай”. Бібліятэкар расказала дзецям, што значыць слова “бібліятэка”, як правільна арыентавацца ў гэтым моры кніг і выбраць патрэбную. Потым усе разам адказалі на пытанні казачнай віктарыны “Угадай-ка сказку”, пагулялі ў гульню “Да — нет”, бавілі час з кнігамі — пазламі. Напрыканцы сустрэчы ўсе разам прынялі ўдзел у фотасесіі.