У філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка — клуб” прайшла размова з бацькамі, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей “Навучыць дзяцей не стаць ахвярай гвалту”. На мерапрыемстве прысутнічалі ўчастковы інспектар міліцыі Жыбарт Дзяніс Станіслававіч, Бароўскі Валерый Валянцінавіч — старшы ўпаўнаважаны групы па наркотыкам і процідзеяння гандлю людзьмі. Тэмай сённяшняй размовы паслужылі лічбы, якія адлюстроўваюцца ў статыстыцы па сэксуальнаму гвалту ў нашай краіне, — адзначыў Валерый Валянцінавіч. Пытанні палавой недатыкальнасці непаўналетніх у нашай краіне знаходзяцца на асаблівым кантролі праваахоўнікаў, іх прафілактыцы надаецца значная ўвага.
Напрыканцы размовы ўдзельнікі атрымалі нумары тэлефонаў экстранай  дапамогі.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.