Люблю цябе, жыццё, любоўю кроўнай.
Я не нахлебнік твой. Я на зямлю
Не для таго прыйшоў, каб жменяй поўнай
Уцехі браць… — Я аддаваць люблю.
Ніл Гілевіч.
9 кастрычніка падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэкаˮ да Году гістарычнай памяці аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для асуджаных Папраўчай установы “Папраўчая калонія-пасяленне №26” літаратурную гадзіну, прысвечаную жыццю і творчасці Ніла Гілевіча. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхамнароднага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча. Векавы напеў бяроз, траў, роднай маці — усё гэта было вельмі дорага беларускаму песняру. На мерапрыемстве гучалі творы і песні на вершы Ніла Гілевіча.