12 верасня ў філіяле “Наваельнянская ГПБц” адбылася гадзіна адкрытай размовы “Не маўчы, ты не адзін”, на якую былі запрошаны вучні 9 “А” класа і ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх Дзятлаўскага РАУС Мікалай Вячаслававіч Філіповіч. Размова вялася пра гвалт у дачыненні да дзяцей. Бібліятэкар расказала прысутным аб ахвярах і відах гвалту, як распазнаць выпадкі хатняга гвалту, хто можа звяртацца за дапамогай і куды.
Мерапрыемства было накіравана на прыцягненне ўвагі падлеткаў да пытання жорсткасці ў сучасным грамадстве. Бо, дамагаючыся сваёй мэты, чалавек губляе такія якасці, як міласэрнасць, дабрыня, каханне і спачуванне. Мікалай Вячаслававіч распавёў пра выпадкі гвалту над дзецьмі са сваёй практыкі, назваў нумары тэлефонаў, па якіх можна тэлефанаваць у экстранай сітуацыі. Напрыканцы сустрэчы быў прадэманстраваны відэаролік “Не маўчы, ты не адзін”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.