Ты розум свой, жыццё і сілу
Свайму народу прысвяціў,
І да апошняга дыхання
Яму нязменна праслужыў.
Цябе за подзвіг твой вялікі
Шануе наша ўся зямля,
І працай, барацьбой навекі
Звялічыў ты сваё імя.
Струмень В. “Янку  Купалу”

 

Філіал “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны“ працягвае ў рамках краязнаўчага праекта  “Іх імёны ў гісторыі краю” знаёміць  сваіх чытачоў з славутымі землякамі нашай малой радзімы. Васіль Струмень ( Аляксандр Мікалаевіч Лебедзеў 1914 — 1992) – беларускі  і ўкраінскі савецкі пісьменнік. У 1919 годзе з Расіі пераехаў у вёску Зачэпічы на Дзятлаўшчыну. У 1930 годзе арганізаваў і ўзначальваў камсамольскую ячэйку ў в.Зачэпічы. За рэвалюцыйную дзейнасць, публікацыю  вершаў і ўдзел у забастоўцы на шклозаводзе “Нёман”, дзе працаваў у 1935-1936 гадах быў зняволены ў турмах Ліды, Глыбокага, Вілейкі.

У вершах распавядаў пра цяжкае жыццёбеларуса, яго імкненне да лепшага жыцця. Асноўны яго твор, эпічная паэма “Забастоўка”, апублікавана ў лідскім літаратурна – мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”  № 9 у 2019 годзе.Бібліятэка знаёміць наведвальнікаў з  выставай – аўтографам “Не змоўкне голас землякоў”, дзе прадстаўлены матэрыялы аб жыцці земляка, успаміны,  вершы. Выставу дапаўняюць  рукапісы  і фотаздымкі.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.