Традыцыйнае веснавое свята – Тыдзень дзіцячай кнігі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі – адкрыла маляўнічая кніжная выстава-знаёмства “Неделя книги для тебя откроет лучшие тома”, на якой прадстаўлены не толькі ўсімі любімыя дзіцячыя кнігі апошніх гадоў выдання, але і кнігі незвычайныя, якія ўмеюць “размаўляць, спяваць і гуляць”. Сёння ў бібліятэцы шмат рознай літаратуры для юных чытачоў, але дзеці часцей выбіраюць казкі. У гэты раз для іх разам са старэйшымі вучнямі быў падрыхтаваны святочны дзень “Казка дзецям кожны дзень” . Бібліятэкары правялі гульнёвую праграму “Рэквізіт з сакрэтам”. Усе павінны былі пераадолець самую сапраўдную марафонскую дыстанцыю з літаратурных гульняў, конкурсаў, незвычайных прыгод разам са сваімі любімымі казачнымі героямі.