«Не забудзем нічога:

ні дзіцячай слязінкі над трупам

забітай фашыстамі маці,

ні зняважаных нашых святынь ,

ні нават зламанага ў полі каласка».

Леанід Лявонаў

 

Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны  і генацыда беларускага народа ў філіяле «Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб» праведзены прагляд выставы  «Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать». Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з матэрыяламі, якія прадстаўлены на выставе: фотаздымкі, інфармацыя аб стратах нашай краіны ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі, канцэнтрацыйныя лагеры і спаленыя вёскі, месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва.

Адна з паліц выставы «Генацыд на Дзятлаўшчыне». Падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна фашысты знішчылі 23 населеныя пункты, з іх 7-поўнасцю і 16- часткова. У выніку карацельных аперацый сельскае насельніцтва ў раёне паменшылася на чвэрць. На тэрыторыі раёна ўстаноўлены тры месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва. Усё гэта прымушае нас зноў і зноў варушыць памяць, каб не забываць  пра генацыд фашызму супраць беларускага народа.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.