29 мая ў рамках раённага свята сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст», адкрыцця летняга кніжнага сезону «ЛітФэст», раённага бібліятэчнага праекта «Библиотека вне стены» і бібліятэчнага праекта бібліяфрэш «Новости печатного двора» аддзел абслугоўвання і інфармацыі дзяржаўнай установы культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка» ладзіў інтэрактыўную пляцоўку «Неразлучные друзья — папа, мама, книга, я».У рамках пляцоўкі працавала біблія-кафэ «Кніжныя навінкі», аформлена кніжная выстава «Чытаем разам». Для тых, хто любіць гульні і добры настрой была падрыхтавана гульнёвая праграма «Искатели развлечений». Для дзяцей працавала фотазона «В лето с книгой». Прайшоў сапраўдны шашачны турнір на вялікай шашачнай пляцоўцы.