7 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў Дзень інфармацыі “Незабываемые страницы военных лет ”, які быў прысвечаны Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікамі Дня сталі вучні 8 класа Гімназіі №1 г. Дзятлава.У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю хлапчукоў і дзяўчынак у тыя ваенныя гады. Вялікую цікавасць выклікаў у дзяцей відэафільм“Дзеці – героі Вялікай Айчыннай вайны”, дзякуючы якому ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся пра імёны юных герояў: Зіны Партновай, Валі Коцік, і іншых дзяцей, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза. Бібліятэкар пазнаёміла з фотавыставай “Победной дате 80 — лет”, з якой вучні даведаліся пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія падчас вайны вызвалялі нашу дзятлаўскую зямлю. Актыўна адказвалі на пытанні анлайн — віктарыны “Ты выстоял, мой край родной”. У рамках Дня інфармацыі прайшла акцыя — рэквіем “Журавли нашей памяти”. Вобраз белых жураўлёў сімвалізуе адрыў чалавечай душы ў вечнасць. Менавіта гэты вобраз стаў блізкім мільёнам людзей. Каб аддаць даніну памяці кожны ўдзельнік напісаў на белых жураўлях свае словы падзякі за мірнае неба.