21 ліпеня ў чарговы раз ў рамках праекта «Один день с библиотекой — библиобусом. Случайные фото»,бібліятэчнай мэтавай праграмы «Бібліятэкі — старэйшаму пакаленню» і раённага бібліятэчнага праекта «Библиотека вне стены» бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК«Дзятлаўская раённая бібліятэка» сумесна з супрацоўнікамі ДУК «Сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва»для чытачоў аддаленых вёсак, якія абслугоўваюцца праз перасоўную бібліятэку-бібліобус, ладзілі акцыю «Праздник в каждый дом». Яны завіталі да жыхароў вёсак Аляксандравічы, Агароднікі, Разважжа і Русакі. Для іх ладзілася кніжная выстава «Незаслужана забытыя кнігі». Бібліятэкар прапанавала разбавіць звыклы густ чытачапрыемнымі выданнямі забытых кнігпад прыгожыя песні і чароўныя гукі баяна. Гэта было сапраўднае свята для чытачоў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.