У рамках праекта журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” 10 кастрычніка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з клірыкам храма Святых новапакутнікаў і спаведнікаў Царквы Рускай г. Дзятлава Аляксеем Сцепановічам.  Удзельнікамі сталі навучэнцы 8 класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава ім. І.Ю. Філідовіча”. З вялікай цікавасцю слухалі дзеці аповед пра студэнцкія гады святара, даведаліся, якімі якасцямі павінен валодаць будучы святар праваслаўнай царквы і якія таленты дапамогуць у гэтым складаным служэнні царкве, Богу і людзям. Шмат слоў было сказана пра міласэрнасць, павагу, добразычлівасць. Дзеці даведаліся пра тое, што ўваходзіць у абавязкі святара, а таксама, якія прадметы вывучаюць у семінарыях і акадэміях. Рабяты зрабілі выснову, што служэнне Царкве Праваслаўнай не кожнаму пад сілу, трэба мець сапраўднае прызванне.  Мерапрыемства наведала спецыяліст па турызму Бойка Алена Мечыславаўна, якая расказала аб месячніку рэлігійнага турызма і аб рабоце Турыстычнага цэнтра.

Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму карыснай, цікавай і павучальнай. Такія мерапрыемствы з дзецьмі аб прафесіях дапамагаюць пашыраць іх кругагляд, выхоўваецца павага да працы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.