Нікіпорчык Ала

nikiporchikЖыццёвы шлях паэтэсы пачаўся на Дзятлаўшчыне, у вёсцы Капці Рудаяварскага сельсавета. Менавіта тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады. Закончыўшы школу, Ала паступіла на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Пасля яго заканчэння працавала настаўніцай у Дзям’янаўскай школе.

У свет выйшлі два зборнікі паэтэсы. Першы – “Пад бахаўскую такату дажджу” больш свецкага напрамку.

Прыцягвае ўвагу і другі зборнік “Сляза і малітва”, які выйшаў напрыканцы 2006 года ў выдавецтве “Кнігазбор”.

 Нямала вершаў прысвечаны святыням роднага краю. “Полацкія сны”, “Трыпціх – да Каложы”, “Спроба акафіста Божай маці”.

Цяпер Ала Нікіпорчык жыве і працуе ў Гродне. З’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Літаратура:

Дуброўская,А. Сляза і малітва: [Паэтычная творчасць Алы Нікіпорчык] /А.Дуброўская // Перамога. – 2007. – 27 чэрвеня. – С.3.

Нікіпорчык Ала — аўтар паэтычных зборнікаў // Маладосць . – 2010. — №1. – С.46.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.