У філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” да Дня Перамогі ладзілася гісторыка-пазвавальная гадзіна “Никто не забыт, ничто не забыто”. Мерапрыемства наведалі рабяты мясцовай школы з настаўніцай Масейчык Таццянай Аляксандраўнай. Удзельнікі даведаліся аб тых жудасных падзеях, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны,пра генацыд беларускага народа, аб лагерах смерці на тэрыторыі Беларусі. Затым была праведзена акцыя “Чытаем кнігі пра вайну”. Бібліятэкар пазнаёміла з кнігамі пра вайну, удзяліла ўвагу кнізе “Помнік герою”, у якой змешчаны лепшыя творы для дзяцей пра Вялікую Айчынную вайну, зачытала верш “Да свята Перамогі” Васіля Жуковіча.