Новы год – гэта самае вясёлае і любімае ўсімі свята. Мы заўсёды чакаем ад яго сюрпрызаў, добрага настрою і выканання жаданняў. Напярэдадні надыходзячага свята 27 снежня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі для наведвальнікаў лагера “Эрудыт”, які працуе на базе Гімназіі №1 г. Дзятлава бібліятэкары ладзілі тэатралізаванае падарожжа па казкам “Новогодняя почта: весёлые приключения Снеговика — почтовика”. Разам са Снегавіком дзеці прынялі ўдзел у розных гульнёвых выпрабаваннях. Разгадвалі навагоднія рэбусы, пазлы “Новогодний герой”, крыжаванкі “Навагодняя казка”, вадзілі вясёлы карагод з Дзедам Марозам. Атмасфера радасці, весялосці і сяброўскіх зносін панавала ў бібліятэцы, а гэта значыць, што сустрэча Новага года адбылася, і свята атрымалася!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.