Новыя кнігі ў бібліятэцы – гэта заўсёды маленькае свята. Дзятлаўская раённая бібліятэка запрасіла чытачоў 18 снежня на агляд літаратуры “Новым кнігам – добры дзень!” – гэта дэтэктывы, жаночыя раманы, прыгоды, кнігі ваеннай тэматыкі, фантастыка, а таксама сучасныя беларускія раманы.