Горды сцяг над краінай узняты,
Пад святочную маршавасць нот,
Незалежнасці светлае свята
Адзначае свабодны народ.
2 ліпеня напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны сумесна з сектарам па арганізацыі досуга “Жукоўшчынскі Дом культуры” і ДУА” Вучэбна – педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа” правялі ў парку насупраць бібліятэкі тэматычную праграму “Няхай мір будзе заўжды”.Гучалі песні пра Беларусь,дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Што мы ведаем пра Беларусь?”. Удзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Беларусь – жыцця майго крыніца”, на якой былі прадстаўлены кнігі пра Беларусь, цікавыя пазнавальныя старонкі пра далёкае мінулае нашай Радзімы і нашага народа. З выданнямі ў якіх выказваецца любоў да Айчыны, гордасць за свой старажытны род і тыя здзяйсненні, якімі ўслаўлялі беларусы зямлю сваю на працягу ўсяе гісторыі.