Горды сцяг над краінай узняты,

Пад святочную маршавасць нот,

Незалежнасці светлае свята

Адзначае свабодны народ.

2 ліпеня напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны сумесна з сектарам па арганізацыі досуга “Жукоўшчынскі Дом  культуры” і  ДУА” Вучэбна – педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа” правялі ў парку насупраць бібліятэкі тэматычную праграму “Няхай мір будзе заўжды”.Гучалі песні пра Беларусь,дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Што мы ведаем пра Беларусь?”. Удзельнікі пазнаёміліся  з  кніжнай выставай “Беларусь – жыцця майго крыніца”, на якой былі прадстаўлены  кнігі  пра Беларусь, цікавыя пазнавальныя старонкі пра далёкае мінулае нашай Радзімы і нашага народа. З  выданнямі ў якіх  выказваецца любоў да Айчыны, гордасць за свой старажытны род і тыя здзяйсненні, якімі ўслаўлялі беларусы зямлю сваю на працягу ўсяе гісторыі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.